Гісторыя стварэння Фонду

Жыццёвы прыклад Марыі Магдалены Радзівіл

Працяг справы захавання і развіцця беларускай спадчыны

У выніку падзей 2017-2018гг, звязаных з Марыяй Магдаленай Радзівіл - перавоз яе праху ў Беларусь і пахаванне ў мінскім касцёле - ўзнікла ідэя стварэння фонду, які б служыў сімвалічным працягам спраў дабрачыннасці, развіццю беларускай культуры і асветы, захаванню беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.

Прысваенне фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл звязана з жаданнем ініцыятыўнай групы па стварэнні фонду садзейнічаць аднаўленню належнай памяці пра яе на гістарычнай радзіме, дзе Марыя зрабіла неацэнны ўнёсак у развіццё беларускага нацыянальнага руху і беларускай асветы, аддавала сваю маёмасць і жыццё сацыяльнаму служэнню.

Швейцарскі фонд Марыі Магдалены Радзівіл створаны 25 сакавіка 2018 года ў г.Цюрыху.

Please publish modules in offcanvas position.