Сацыяльны праект «Выхад»

Сваячасовая дапамога спецыялістаў

Падтрымка грамадзян і сем'яў, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуаціі

 У Беларусі заканадаўча прадугледжаны шырокі спектр сацыяльных прававых гарантый і створана сістэма дзяржаўных устаноў (сацыяльных, адукацыйных, медыцынскіх і інш.), дзейнасць якіх накіравана на аказанне паслуг розным катэгорыям сем'яў і грамадзян. Аднак, шматлікія сем'і і грамадзяне, якія апынуліся ў крызісных сітуацыях, не валодаюць поўнай інфармацыяй аб сваіх правах і механізмах іх рэалізацыі. Спецыялісты дзяржаўных устаноў выконваюць функцыі строга ў рамках сваёй сферы – аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароны – і дзейнічаюць пераважна па заяўным, а не выяўляльным прынцыпе.

Адсутнічае служба, якая каардынуе працу ўсіх ведамстваў у кожным канкрэтным выпадку з мэтай эфектыўнага пераадолення людзьмі крызісных сітуацый.

У рамках праекта «Выхад» спецыялісты Установы «Лёс і надзея» праз арганізацыю сацыяльна-прававога суправаджэння дапамагаюць сем'ям з непаўнагадовымі дзецьмі ў пераадоленні крызісных сітуацый.

Мэты:

Садзейнічанне сем'ям, якія знаходзяцца ў крызісных сітуацыях, у рэалізацыі дзяржаўных прававых гарантый, павышэнні бацькоўскай кампетэнцыі. Прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і абарона правоў дзяцей на пражыванне ў сям'і.

Задачы:

  • Выяўленне сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях, ацэнка патрэбаў.
  • Арганізацыя для сем'яў сацыяльна-прававога суправаджэння з прадастаўленнем комплекснай падтрымкі – сацыяльнай, прававой, псіхалагічнай, адукацыйнай, матэрыяльнай – і садзейнічанне ў нармалізацыі жыццядзейнасці.
  • Інфармаванне сем'яў і грамадзян аб дзяржаўных прававых гарантыях ў сацыяльнай сферы

Please publish modules in offcanvas position.