Праект «Мова нанова»

Адраджэнне і развіццё беларускай мовы

З любоўю да роднай мовы

МОВА НАНОВА – бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Браславе, Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Рэчыцы, Светлагорску і Салігорску.

Назва курсаў тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова. Пры гэтым не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова! Такія прыклады – калі народ адраджаў паўзабытую мову – ёсць у гісторыі, і яны натхняюць!

Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык – Слоўнік, Граматыка, Цікавінкі ды г.д.

Please publish modules in offcanvas position.