Працягваючы справу дабрачыннасці (відэа, фота)

Дабрачынная дзейнасць фонду Марыі Магдалены Радзівіл

Працягваючы справу дабрачыннасці (відэа, фота)

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

На працягу пяці месяцаў 2019 года Фонд Марыі Магдалены Радзівіл аказваў падтрымку ў падрыхтоўцы і правядзенні шэрагу сацыяльна значных дабрачынных мерапрыемстваў у Беларусі.

Kids Fashion Zone

Урачыстая атмасфера і яркія станоўчыя эмоцыі суправаджалі дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone 9 лютага, мэтай якога з'яўляліся падтрымка сем'яў і фарміраванне спрыяльнага інфармацыйнага і сацыяльнага поля вакол дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. На подыум выйшлі дзеці мадэльных студый, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі, дзеці беларускіх знакамітасцяў. У мерапрыемстве, якое праходзіла ў інклюзіўным фармаце, кожны ўдзельнік змог выказаць сваю індывідуальнасць. Удзел у праекце прынялі больш за 400 дзяцей з розных гарадоў Беларусі.

Праект падтрымалі беларускія знакамітасці Лявон Вольскі, Анастасія Шпакоўская і Ірына Кліменка (NAKA), Дзмітрый Камінскі, Наталля Кудрына, Павел Свярдлоў, Наталля Бібікава, Ігар Пастэрнак, Тамара Лісіцкая, сям'я Аляксандра Патліса. Мерапрыемства наведала Аляксандра Герасіменя, якая выказала словы падтрымкі дзецям і іх сем'ям.

Previous < Next >

Усе сабраныя на мерапрыемстве сродкі пераведзены на дабрачынныя рахункі сем'яў, дзеці якіх маюць анкалагічныя захворванні.

Арганізатары дабрачыннага моднага праекта Kids Fashion Zone: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO, ДУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі».

Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы супраць рака (4 лютага) і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (15 лютага).

Інклюзіўныя майстар-класы па фларыстыцы

Святочны настрой, радасць ад творчасці, душэўныя стасункі і пяшчотнае дыханне вясны – усё гэта ўключала атмасфера дабрачынных фларыстычных майстар-класаў, праведзеных 2, 3 і 4 красавіка.

У творчых мерапрыемствах інклюзіўнага фармату прынялі ўдзел сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, людзі, якія жывуць у псіханеўралагічным інтэрнаце, і тыя, хто пажадаў правесці свой час за займальнымі заняткамі: 47 чалавек.

Previous < Next >

Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска». Вядучыя – фларыст Юлія Антух, неаднаразовы прызёр творчых конкурсаў і Вікторыя Козенцова, мама дзіцяці з асаблівасцямі ў развіцці.

Дабрачынныя мерапрыемствы прымеркаваныя да Сусветнага дня распаўсюду інфармацыі аб аўтызме - 2 красавіка.

15 мая - Міжнародны дзень сям'і

15 мая адбылася лекцыя-кансультацыя па псіхалогіі сямейных адносін, якую правёў сямейны псіхолаг Павел Зыгмантовіч.

Многія сем'і маюць патрэбу ў атрыманні псіхалагічных кансультацый па пераадоленні складанасцяў, якія ўзнікаюць у сямейных стасунках. Лекцыя-кансультацыя арганізавана, каб прапанаваць слухачам карысныя веды пра сям'ю.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні аб стасунках з мужам і жонкай, з дзецьмі, са сваякамі. Даведаліся аб правілах выбудоўвання даверных і трывалых стасункаў паміж мужам і жонкай і з дзецьмі.

Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», АБА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

З 14 па 26 траўня ў мінскай бібліятэцы № 21 праходзіла інфармацыйная акцыя ў абарону дзяцей да іх нараджэння.

Мэта акцыі - прадастаўленне чытачам бібліятэкі матэрыялаў з інфармацыяй: аб арганізацыях, якія аказваюць дапамогу пры крызіснай цяжарнасці; аб кантактах кансультантаў-псіхолагаў, гінеколагаў і інш. спецыялістаў; аб развіцці дзіцяці да яго нараджэння, пра магчымыя наступствы абортаў; аб паспяховых гісторыях, калі бацькі сумняваліся, але захоўвалі жыццё дзецям і радаваліся свайму выбару.

Previous < Next >

Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», АБА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», АБА «Выратаванне немаўлят».

22 мая адбыўся дабрачынны інклюзіўны майстар-клас па фларыстыцы «Веснавое ўпрыгожванне», удзел у якім прынялі людзі з інваліднасцю з псіханеўралагічнага інтэрната і ўсе, хто пажадаў правесці час у сумеснай творчасці і адчуць радасць вясновага настрою.

Мерапрыемства арганізавана з мэтай прадастаўлення магчымасці для людзей, якія пражываюць па-за сям'ёй, правесці час у душэўнай творчай атмасферы і завесці новыя знаёмствы. У займальным сумесным творчым занятку ўдзельнікі афармлялі прыгожыя аксэсуары ў прычоску з жывых кветак. У канцы майстар-класа жадаючыя паўдзельнічалі ў фотасесіі і падзяліліся сваімі ўражаннямі за гарбатай і салодкімі пачастункамі.

Арганізатары: Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея» і Майстэрня сацыяльнага кіно.

Удзельнікамі мерапрыемстваў да Міжнароднага дня сям'і сталі больш за 100 чалавек.

 

Аднымі з задач у сваёй дзейнасці Фонд Марыі Магдалены Радзівіл ставіць арганізацыю дабрачыннай дапамогі і прадастаўлення сацыяльных паслуг. З мэтай рэалізацыі гэтых задач фонд аказвае рэгулярную падтрымку ўстанове «Лёс і надзея» у правядзенні цякучай сацыяльнай працы з сем'ямі і грамадзянамі з груп сацыяльнай рызыкі.

Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.