Марыя Магдалена Радзівіл – грамадзянка БНР

Беларуская народная рэспубліка

Марыя Магдалена Радзівіл – грамадзянка БНР

Рэйтынг: 5 / 5

Зорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўнаЗорка актыўна
 

25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.

Магдалена Радзівіл іграла паважную ролю ў беларускім палітычным жыцці і была шчырай прыхільніцай стварэння БНР. Яе дом ў  Менску і маёнтак у Кухцічах былі ўлюбёнымі месцам зборак беларускіх дзеячаў, дзьверы ейнага дома ніколі не зачыняліся для беларусаў.

Княгіня была ў прыяцельскіх зносінах з Раманам Скірмунтам. Яе наведвалі такія дзеячы, як Эдвард Вайніловіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы. Усім ім яна давала маральную падтрымку і грашовую дапамогу.

Дом Магдалены Радзівіл на Захар’еўскай вуліцы ў  Менску з’яўляўся месцам збору беларускага актыву ў 1917–1918 гг. Гэта была пара вялікіх пераменаў i спадзяваньняў, якія ўвасобіліся для беларусаў у акце абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Княгіня трымалася ў цэнтры падзеяў таго часу, яе запаветнай марай было бачыць свае ўладанні квітнеючымі ў складзе вольнай дэмакратычнай незалежнай Беларусі. У 1918 г. Магдалена абвясціла сябе грамадзянкай БНР.

Марыя Магдалена Радзівіл шчодра фінансавала беларускае нацыянальнае адраджэнне, з’яўлялася патрыёткай, але ў канцы 2018 года была вымушана не па сваёй волі пакінуць краіну. На выгнанні Магдалена Радзівіл таксама не забывалася аб беларусах. З Нямеччыны і Швейцарыі яна слала дапамогу беларускім студэнтам і падтрымлівала беларускія арганізацыі ў Вільні. Калі наспеў час для народа ўтварыць армію, каб абараняць нядаўна абвешчаную незалежнасць свайго краю, княгіня Радзівіл на ўласны кошт ахвяравала азброенне для некалькі аддзелаў.

У сьпісе нацыянальна сьвядомых i дзейных беларусаў Усходняй Беларусі справядліва згадваецца i прозьвішча Марыі Магдалены Радзівіл.

25 сакавіка 2018 года, у 100-годдзе са дня абвяшчэння БНР, створаны Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, дзейнасць якога скіраваная на працяг спраў дабрачыннасці, развіццё беларускай культуры і асветы, захаванне беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.

 

Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.