Алесь Сапега: аб культурных і дабрачынных мерапрыемствах у Швейцарыі і ў Беларусі

Прэзідэнт Фонду Алесь Сапега Радыё Беларусь

Алесь Сапега: аб культурных і дабрачынных мерапрыемствах у Швейцарыі і ў Беларусі

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.

Вядучая Таццяна Гаргалык: Зараз нашыя землякі ў Швейцарыі рыхтуюцца адзначыць Купалле ў лепшых беларускіх традыцыях, а восенню ізноў будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Пра гэта і не толькі мы пагутарылі з кіраўніком Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі Алесем Сапегам: 

- Вітаю ў студыі Радыё Беларусь, рада чарговай сустрэчы. Якія цікавыя праекты, якія планы, здзяйсненні ў нашых землякоў у Швейцарыі? Што адбываецца значнага, чым хочацца падзяліцца? Бо даўно не сустракаліся, таму я думаю за гэты час атрымалася шмат цікавых падзей. 

Алесь Сапега: Добры дзень! Дзякуй вялікі, што ізноў запрасілі. Безумоўна, праца вядзецца і не спыняецца. Мы рыхтуемся да Івана Купала ў канцы гэтага месяца. Купалле будзе адзначацца традыцыйна на возеры, або каля вадаёма, каб мы маглі здзейсніць усе традыцыйныя моманты гэтага свята: традыцыйна мы таксама палім вогнішча, водзім карагоды. Ну і аб’ядноўваем розныя народы, культуры, таму што на мерапрыемства прыходзяць і беларусы, і расіяне, і ўкраінцы, і швейцарцы, і літоўцы. Што цікава, іншыя народы таксама заўважаюць, што, так як мы гэта робім, робіцца гэта і ў іх на радзіме. Гэта ім вельмі цікава, яны пачынаюць узгадваць сваё дзяцінства і абяцаюць да нашых мерапрыемстваў далучыцца яшчэ раз.

Таксама плануецца ў будучыні праводзіць (ужо ў восень) дзень беларускага  пісьменства. Мы таксама гэта робім традыцыйна ў амбасадзе. Зараз вядуцца перамовы аб тым, каб запрасіць адну зорку з Беларусі. Не буду пакуль абвяшчаць, хто гэта. Падаецца, мерапрыемства таксама будзе вельмі насычаным і красачным. Плануемы фармат такі будзе ўпершыню. 

Таццяна Гаргалык: Штогод адбываюцца паседжанні Кансультацыйнага савета, гэта пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Вы актыўны ўдзельнік. Сёлета ён таксама чакаецца. Якія тэмы, якія моманты найбольш цікавыя Вам і што хацелася бы пачуць, магчыма, ад беларусаў з іншых краін?

Алесь Сапега: Сёлета Кансультацыйны савет прызначаны на перыяд, калі будуць праходзіць Еўрапейскія гульні. Калі я чуў каментары беларусаў замежжа, то яны вельмі радыя, што як раз мерапрыемства выпадае на час, калі будуць праходіць Еўрапейскія гульні. Мы маем магчымасць падтрымаць нашых спартоўцаў, далучыцца да гэтага мерапрыемства.

Увогуле, беларусы замежжа зараз займаюцца актыўнай рэкламай у краінах, дзе мы жывем. Гэта і праз сеткі робіцца, і сам на сам, і праз розныя кантакты, праз электронную пошту, праз СМІ, - дзеля таго, каб надаць больш рэзанансу Еўрапейскім гульням. Каб усё больш і больш еўрапейскіх гасцей далучалася да гэтых гульняў, прымала ўдзел, а таксама шмат наведала нашу краіну. На самім Кансультацыйным савеце ўжо ёсць праграмма мерапрыемстваў, будуць разглядацца пытанні закона аб беларусах замежжа. Я спадзяюся, што Кансультацыйны савет будзе вельмі прадуктыўным і мы паспеем зрабіць тое, што запланавана. 

Таццяна Гаргалык: Што тычыцца Другіх еўрапейскіх гульняў. А Вашыя сябры, знаёмыя ў Швейцарыі нейкім чынам цікавяцца? Магчыма таксама прыедуць сюды? 

Алесь Сапега: Безумоўна. Вы ведаеце, Еўрапейскія гульні не сканчаюцца толькі пытаннямі, дзе набыць квіткі і дзе знайсці гатэль. Людзі цікавяцца таксама тэхнічнымі пытаннямі: куды падаць пашпарт на візу? а колькі яна каштуе? І вельмі здзіўлены. Швецарцы, напрыклад, збіраюцца ў першы раз ехаць у Беларусь і здзіўлены, што ў нас зараз безвізавы рэжым, і яны вельмі проста могуць ляцець у Беларусь, без усялякіх перашкод. Проста купіць квіток у Беларусь, прыляцець самалётам і ні аб чым не думаць. Гэта вельмі проста. Людзі цікавяцца, яны задаюць пытанні. І гэтым усім кіруе амбасада Рэспублікі Беларусь ў Берне. 

Таццяна Гаргалык: Алесь Сапега таксама ўзначальвае Фонд Марыі Магдалены Радзівіл. Ён займаецца дабрачыннымі праектамі, падтрымкай культуры. У дзень нараджэння мецэнаткі ў мінскім касцёле на Залатой Горцы, дзе зараз пахаваны яе прах, пройдзе ўрачысты вечар:

- Як працуе Фонд Марыі Магдалены Радзівіл, таксама арганізацыя, з якой Вы непасрэдна звязаны, з’яўляецеся фундатарам? Што адбываецца: якія дабрачынныя праекты, культурныя, гуманітарныя?

Алесь Сапега: Непасрэдна фонд накіроўвае свае высілкі на працу ў Беларусі: не для беларусаў замежжа, а непасрэдна для саміх беларусаў. У гэтым годзе правялі шэраг мерапрыемстваў. Праект Kids Fashion Zone. Калі дзеці з захворваннямі мелі магчымасць прайсціся па сцэне, апрануць прыгожую модную вопратку: або адны, або з падтрымкай бацькоў прайсці па подыуму і вось так далучыцца да моды Беларусі. І каб яшчэ раз абазначыць гэтую праблематыку ў Беларусі. Што робім мы ўжо другі год. 

Таксама мы арганізоўваем інклюзіўныя майстар-класы па фларыстыцы. Робяцца майстар-класы разам з дзецьмі, якія маюць абмежаванні і гэта для іх цікава. Такія мерапрыемсты таксама прыцягваюць шмат зацікаўленнасці і ў бацькоў, і ў актывістаў, валанцёраў, якія нам дапамагаюць. 

1 чэрвеня будзе дзень абароны дзяцей. 

Таксама з вядомай зоркай у Беларусі Ўладзімірам Пугачам мы плануем зрабіць невялікі канцэрт для дзяцей у інтэрнаце. Падрыхтуем для іх сымвалічныя падарункі, цукеркі і г.д. 

8 ліпеня – дзень народзінаў Марыі Магдалены. Літэральна пару дзён таму адбылася сустрэча з ксянзом Санько, гэта Залатая Горка, касцёл Святога Роха. Вызначылі, што 29 чэрвеня будзе праводзіцца літаратурны вечар памяці Марыі Магдалены Радзівіл. Плануецца арганная музыка, таксама мы плануем чытаць вершы Максіма Багдановіча, пройдзе імша. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца. 

Таццяна Гаргалык: Я жадаю плёну, поспехаў, новых праектаў цікавых! І сустэнемся ізноў на хвалях Радыё Беларусь.

Алесь Сапега: Дзякуй вялікі! Да новых сустрэч!

Радыё Беларусь (слухаць)

 

 

Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.