Курапаты – беларуская Галгофа

Курапаты. Экскурсія

Курапаты – беларуская Галгофа

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ вандроўня і Віртуальны музей савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі арганізуюць бясплатныя экскурсіі. Чарговая экскурсія адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня а 14-й гадзіне.

Сустрэча ў 13-50 на рагу жоўтага аднапавярховага дамка дыспетчарскай станцыі Зялёны Луг-7 (на канечнай аўтобусаў №24, 87, тралебусаў №46, 53) ці ў 14-00 непасрэдна ў Курапатах ля Крыжа Пакутаў.

Кантакты:

+375-44-5386283 +375-25-5458430 (viber) Валерыя.

Адна са стваральніцаў Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі Валерыя Чарнаморцава кажа: «Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, тобок аб'ект міжнароднага значэння. Сама назва «Курапаты» лічыцца ў шырокіх колах беларускай і сусветнай грамадскасці сінонімам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Паводле розных ацэнак у гэтым месцы бязвінна забітыя і пахаваныя ад 30 да 250 тысячаў ахвяраў.

На жаль, за 30 год у Беларусі так і не склалася належнага стаўлення да гэтага месца. У адрозненні ад Бутавага палігону ды Катыні ў Расеі, Быкоўні ва Ўкраіне ды іншых аналагічных месцаў, у Курапатах да гэтага часу няма афіцыйнага мемарыялу, існуе толькі народны мемарыял «Лес крыжоў». Большасць менчукоў, увогуле беларусаў не ведаюць пра Курапаты, часта там адбываюцца акты вандалізму. А напачатку чэрвеня побач з месцам масавых расстрэлаў літаральна за 50 метраў адчыніўся рэстаранна-забаўляльны комплекс «Паедзем, паедзім», які з 2012 года будаваўся як «Бульбаш-хол».

Курапаты часта называюць Беларускай Галгофай. І як у хрысціянстве Галгофа – ёсць сімвал не толькі Смерці і Уваскрасення Хрыста, так і Курапаты – не толькі памяць сталінскіх рэпрэсіяў, пакутаў і смерці нашых дзядзоў і прадзедаў, але і сімвал Уваскрасення нашай нацыі, імкнення да праўды і свабоды напрыканцы 1980-пачатку - 1990-х гадоў, вынікам чаго была абвешчаная незалежнасць Рэспублікі Беларусі».

Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.