Урочышча Курапаты

Урочышча Курапаты

Рэйтынг: 0 / 5

Зорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўнаЗорка неактыўна
 

Курапаты – лясны масіў на паўночным ускрайку Мінска (Беларусь), дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937-1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: архівы КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, з'яўляюцца засакрэчанымі. Існуюць розныя версіі і ацэнкі.

Курапаты з'яўляюцца найбольш вядомым месцам масавых расстрэлаў, якія ажыццяўляў НКУС на тэрыторыі Мінска. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі, што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурна й спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць».

«Курапаты – дарога смерці»

У 1988 годзе савецкую Беларусь «узарвала» навіна: пад Мінскам знайшлі масавае пахаванне людзей. У артыкуле «Курапаты – дарога смерці», які быў апублікаваны ў не самай буйной беларускай газеце «Літаратура і Мастацтва», даследчыкі Зянон Пазняк і Яўген Шмыгалёў інфармавалі грамадскасць, што ў перадваенныя гады ў лесе ля вёсцы Зялёны Луг пад Мінскам НКУС расстрэльваў людзей. На падставе сабраных археолагамі матэрыялаў беларуская пракуратура пачала следства. Падчас частковай эксгумацыі былі знойдзены астанкі сотняў людзей і шмат рэчаў, якія належалі ахвярам. Акрамя гэтага, былі выяўлены гільзы ад зброі, якой карысталіся каты. Генеральная пракуратура БССР пачала следства па гэтай справе. Тады ж следчыя прыйшлі да высновы, што расстрэлы ў лясным масіве Курапаты ажыццяўлялі супрацоўнікі НКУС. Аднак з-за таго, што асобы, якія ўдзельнічалі ў гэтым злачынстве памерлі, крымінальная справа была спынена.

Абвінавачанне ў злачынстве чэкістаў выклікала абурэнне з боку камуністычных і ветэранскіх арганізацый. З'явілася версія, што людзей у Курапатах забівалі нацысты. Гэтую ідэю актыўна падтрымлівала «грамадская камісія». У 1993 годзе незадаволеныя таварышы даслалі ў Вярхоўны Савет Беларусі прапанову пра перагляд вынікаў следства. Супрацоўнікі пракуратуры адпрацавалі «нямецкі след» і даказалі, што ў архівах Германіі і Ізраіля няма ніякіх узгадак пра масавыя растрэлы ў раёне Зялёнага Луга. Больш таго, нямецкія даследчыкі пазначалі, што почырк злачынцаў з Курапат адрозніваецца ад таго, што пакідалі нацысцкія вайсковыя злачынцы. Новае следства ў 1998 годзе ізноў не змагло пацьвердзіць дачыненне немцаў да растрэлаў у Курапатах. Разам з тым, падчас раскопак было знойдзена найбольш вялікае пахаванне, а сярод артэфактаў археолагам трапілася турэмная квітанцыя 1940 года аб адабранні ў зняволенных каштоўных рэчаў.

Крыніцы:  kyky.org  Вікіпедыя 

Чэр 28, 2018
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Чэр 05, 2019
У канцы мая Алесь Сапега наведаў Радыё Беларусь і распавёў аб плануемых мерапрыемствах Аб'яднання беларусаў у Швейцарыі і аб дзейнасці Фонду Марыі Магдалены Радзівіл.
Чэр 16, 2019
29 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца святочны вечар, прысвечаны дню народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл (8 ліпеня).
Сак 21, 2019
25 сакавіка 2019 года – 101 год са дня абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Актыўную падтрымку створаннай ў 1918 годзе БНР аказвала Марыя Магдалена Радзівіл.
Жні 22, 2018
Ва ўрочышы Курапаты – знакавым месцы, вядомым ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. – пры наяўнасці групы колькасцю ад 5-6 чалавек АРТ ...

Please publish modules in offcanvas position.